Віншаванне Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева з днём нараджэння.
"Дзякуючы Вашым намаганням, адказнаму і эфектыўнаму кіраванню Рэспубліка Казахстан дэманструе стабільны эканамічны рост, рэальныя поспехі ў правядзенні дзяржаўных пераўтварэнняў, умацоўвае свае пазіцыі і аўтарытэт на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы высока ацаніў асабісты ўклад і імкненне Касым-Жамарта Такаева развіваць двухбаковае супрацоўніцтва. "Перакананы, што ўзаемная падтрымка і дапамога будуць садзейнічаць умацаванню дружалюбных, даверных і партнёрскіх адносін, далейшаму паглыбленню ўсебаковых сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Касым-Жамарту Такаеву добрага здароўя, дабрабыту і дасягнення намечаных мэт.