Віншаванне Прэзідэнту Камеруна Полю Бія

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Камеруна Поля Бія і жыхароў гэтай краіны з Нацыянальным днём Рэспублікі Камерун.

    "У вашай краіне ёсць усё, каб прадаўжаць раскрываць свой патэнцыял і актыўна развівацца. Нездарма за разнастайнасць ландшафтаў, багаты жывёльны і раслінны свет яе называюць Афрыкай у мініяцюры", - гаворыцца ў віншаванні.

    Беларусь надае важнае значэнне пашырэнню сувязей з Камерунам ва ўсіх сферах, дзе ёсць сумесная зацікаўленасць, звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы.

    "Упэўнены, што актывізацыя ўзаемадзеяння ў галінах сельскай гаспадаркі і забеспячэння харчовай бяспекі, прамысловасці, аховы здароўя, адукацыі, лясной гаспадаркі, жывёлагадоўлі адпавядае доўгатэрміновым інтарэсам дзвюх краін і будзе садзейнічаць умацаванню традыцыйна дружалюбных адносін паміж нашымі народамі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Полю Бія моцнага здароўя і паспяховай дзейнасці на адказнай палітычнай пасадзе, а жыхарам Камеруна - працвітання, міру і дабрабыту.