Віншаванне Прэзідэнту Камеруна Полю Бія

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Камеруна Поля Бія з Нацыянальным днём Рэспублікі Камерун.

    Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што Беларусь надае вялікае значэнне развіццю двухбаковых сувязей з Камерунам у палітычнай і эканамічнай галінах, а таксама эфектыўнаму ўзаемадзеянню на міжнародных пляцоўках.

    "Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі, кіруючыся прынцыпамі дружбы і падтрымкі, мы зможам пашырыць існуючыя сувязі на карысць нашых народаў", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Прэзідэнт лічыць, што адным з элементаў умацавання супрацоўніцтва Мінска і Яўндэ можа стаць павелічэнне паставак у Камерун сучаснай беларускай аўтамабільнай, сельскагаспадарчай тэхнікі, фармацэўтычнай прадукцыі і высакаякасных прадуктаў харчавання.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Полю Бія і ўсім камерунцам здароўя, міру і дабрабыту.