Віншаванне Прэзідэнту Калумбіі Хуану Мануэлю Сантасу

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Калумбіі Хуана Мануэля Сантаса з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі краіны змогуць больш эфектыўна выкарыстоўваць існуючы патэнцыял гандлёва-эканамічных сувязей, рэалізаваць сумесныя праекты, значна пашырыць двухбаковыя палітычныя кантакты.