Віншаванне Прэзідэнту Калумбіі Густаву Петра

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Калумбіі Густава Петра з Днём Незалежнасці.

    "Беларусь, прыхільная да ідэй узаемавыгаднага развіцця, мірнага ўрэгулявання любых канфліктаў, высока цэніць значныя крокі кіраўніцтва Калумбіі па ўстанаўленні згоды і спакою на калумбійскай зямлі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусі вельмі блізкая сацыяльная палітыка Прэзідэнта Калумбіі, якая арыентавана на паляпшэнне ўзроўню жыцця найбольш слабаабароненых слаёў насельніцтва. "Мінск зацікаўлены выйсці на новы ўзровень супрацоўніцтва з Багатой і больш поўна рэалізаваць магчымасці двухбаковага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і іншых сферах", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Густаву Петра выдатнага здароўя і плённай дзейнасці пры выкананні адказнай дзяржаўнай місіі, а народу Калумбіі - міру і дабрабыту.