Віншаванне Прэзідэнту Ізраіля Іцхаку Герцагу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ізраіля Іцхака Герцага з Днём Незалежнасці.

    "Гэта ўрачыстая дата 74 гады таму стала найважнейшым пунктам адліку сучаснай гісторыі яўрэйскага народа. Мы ганарымся, што выхадцы менавіта з беларускай зямлі, уключаючы першага Прэзідэнта Ізраіля Хаіма Вейцмана, стаялі ля вытокаў стварэння і станаўлення вашай дзяржаўнасці", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларусы і яўрэі жылі побач на працягу стагоддзяў, са шчырым сэрцам дапамагаючы адзін аднаму нават у час самых цяжкіх выпрабаванняў.

    "Традыцыі ўзаемнай падтрымкі, адкрытасці, дружбы і сёння з'яўляюцца маналітным фундаментам адносін паміж нашымі краінамі. Упэўнены, канструктыўны дыялог па ўсіх напрамках супрацоўніцтва будзе і ў далейшым садзейнічаць дабрабыту народаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў Іцхаку Герцагу моцнага здароўя і поспехаў у працы, а ўсім грамадзянам Ізраіля - шчасця і мірнага неба над галавой.