Віншаванне Прэзідэнту Італьянскай Рэспублікі Серджыа Матарэла

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Італьянскай Рэспублікі Серджыа Матарэла з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння Рэспублікі.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі павінна і ў далейшым пашырацца і ўмацоўвацца ва ўсіх сферах. Прэзідэнт лічыць, што сумеснымі намаганнямі можна будзе ў поўнай меры выкарыстоўваць існуючы патэнцыял двухбаковых адносін.