Віншаванне Прэзідэнту Італіі Серджыа Матарэлу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Італьянскай Рэспублікі Серджыа Матарэлу і жыхароў гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння Італьянскай Рэспублікі.

    "Супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, якое будуецца на прынцыпах узаемаразумення і даверу, заключае ў сабе значны патэнцыял для развіцця ва ўсіх галінах", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь мае намер і ў будучым умацоўваць адносіны з Італіяй на карысць абедзвюх дзяржаў.