Віншаванне Прэзідэнту Італіі Серджыа Матарэлу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Італіі Серджыа Матарэлу з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння Італьянскай Рэспублікі.
"Сучасная гісторыя дружалюбных адносін паміж нашымі краінамі налічвае амаль тры дзесяцігоддзі. За гэты час набыты бясцэнны вопыт узаемадзеяння ўрадаў, органаў мясцовага самакіравання, прадпрыемстваў, устаноў, дабрачынных ініцыятыў і звычайных грамадзян", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сённяшняя рэчаіснасць патрабуе ад краін рашучых крокаў для захавання сумеснага здабытку праз ажыццяўленне рэальных праектаў эканамічнага і гуманітарнага характару.