Віншаванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфу Алві

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфа Алві і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. 

    "За невялікі па гістарычных мерках час ваша цудоўная краіна, захаваўшы сваю этнічную самабытнасць, набыла дзяржаўнасць і вызначыла ўласны шлях сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адносіны паміж Мінскам і Ісламабадам дынамічна развіваюцца ў духу ўзаемнай павагі і даверу.

    "Перакананы, што нам па сілах эфектыўна нарошчваць сувязі ў сферах прамысловасці, фармацэўтыкі, сельскай гаспадаркі, вытворчасці электратранспарту, нафтахіміі, адукацыі, навукі і тэхналогій", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Арыфу Алві моцнага здароўя, шчасця і поспехаў, а пакістанскаму народу - прагрэсу і працвітання.