Віншаванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфу Алві

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфа Алві з дзяржаўным святам - Днём Незалежнасці.

    Беларускі лідар адзначыў, што 75-годдзе існавання суверэннага Пакістана - важная і значная вяха. Прэзідэнт звярнуў увагу, што больш як трэць гэтага перыяду дзве краіны прайшлі разам, умацоўваючы адносіны дружбы і ўзаемнай падтрымкі.

    "Упэўнены, сумеснымі намаганнямі мы зможам рэалізаваць патэнцыял супрацоўніцтва паміж Мінскам і Ісламабадам на карысць сённяшніх і будучых пакаленняў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Арыфу Алві добрага здароўя, шчасця і поспехаў, а пакістанскаму народу - міру, прагрэсу і дабрабыту.