Віншаванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфу Алві

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфа Алві з нацыянальным святам - Днём Пакістана.

    "Гэта свята сімвалізуе канчатковае набыццё пакістанскай дзяржавай незалежнасці, а пакістанскім народам - магчымасці жыць без прыгнёту і будаваць мірную будучыню для сваіх нашчадкаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем адзначыў, што адносіны Беларусі і Пакістана бесперапынна развіваюцца ў духу ўзаемнага даверу, павагі і нацэленасці на канкрэтныя вынікі.

    Прэзідэнт пацвердзіў гатоўнасць да пашырэння двухбаковага дыялогу на вышэйшым узроўні і ажыццяўлення доўгатэрміновых праектаў у розных галінах.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Арыфу Алві моцнага здароўя і поспехаў, а жыхарам Пакістана - згоды і прагрэсу.