Віншаванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Іран Эбрахіму Раісі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Эбрахіма Раісі і грамадзян гэтай краіны з новым, 1403 годам па іранскім календары.

    "З вялікім задавальненнем адзначаю дружалюбны характар узаемадзеяння паміж нашымі краінамі, якое заснавана на прынцыпах адкрытасці, павагі і раўнапраўнага дыялогу. Упэўнены, што ў гэтым годзе Мінск і Тэгеран прадоўжаць дынамічна пашыраць супрацоўніцтва згодна з дамоўленасцямі, дасягнутымі на вышэйшым узроўні ў час майго візіту ў Ісламскую Рэспубліку Іран у сакавіку мінулага года. Няхай абуджэнне, якое прыносіць вясновае свята Наўруз, садзейнічае Вашаму Правасхадзіцельству ў адказнай працы", - гаворыцца ў віншаванні.