Віншаванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Іран Эбрахіму Раісі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Эбрахіма Раісі з нацыянальным святам - 45-й гадавінай перамогі Ісламскай рэвалюцыі.

    "За мінулы перыяд іранскі народ зацвердзіў права рухацца па самастойна выбраным шляху развіцця", - гаворыцца ў віншаванні.

    Беларусь і Іран, грунтуючыся на прынцыпах павагі і ўзаемаразумення, планамерна пашыраюць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, зладжана працуюць на шматбаковых форумах, адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    "Мы падтрымліваем паўнапраўны ўдзел вашай краіны ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і БРІКС. Разлічваю, што кантакты паміж Мінскам і Тэгеранам на гэтых міжнародных пляцоўках таксама дапамогуць нашым намаганням па ўстанаўленні стратэгічнага партнёрства", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Прэзідэнт выказаў удзячнасць за гасціннасць, з якой беларуская дэлегацыя была прынята на іранскай зямлі ў сакавіку 2023 года: "Упэўнены, усе дасягнутыя ў час візіту дамоўленасці будуць эфектыўна рэалізаваны. Карыстаюся выпадкам, каб аднавіць Вам запрашэнне наведаць Беларусь у зручны час для абмеркавання новых перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Эбрахіму Раісі выдатнага здароўя і шчасця, а іранскаму народу - міру, дабрабыту і поспехаў у пабудове моцнай дзяржавы.