Віншаванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Іран Эбрахіму Раісі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Эбрахіма Раісі з 30-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на працягу трох дзесяцігоддзяў народы дзвюх краін развіваюць узаемавыгаднае супрацоўніцтва на аснове прынцыпаў даверу і дружбы. "За гэты час шмат зроблена для лепшага разумення нашых магчымасцей, паглыблення міждзяржаўных сувязей па шырокім спектры напрамкаў. Тэгеран стаў для Мінска надзейным партнёрам, нягледзячы на разнастайныя выклікі і складанасці, - падкрэсліў беларускі лідар. - Сучасная сітуацыя патрабуе ад нас скаардынаваных і планамерных намаганняў для захавання сваіх эканамічных пазіцый і падтрымкі ўмоў для ўстойлівага развіцця". Менавіта гэтыя тэмы былі галоўнымі ў час перагавораў у рамках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Іран.
Аляксандр Лукашэнка адрасаваў Эбрахіму Раісі словы падзякі за ўвагу да беларуска-іранскага ўзаемадзеяння, пажадаў яму моцнага здароўя і поспехаў у адказнай палітычнай дзейнасці, а іранскаму народу - мірнага неба і плённай працы на карысць сваёй Радзімы.