Віншаванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Іран Эбрахіму Раісі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Эбрахіма Раісі з 44-й гадавінай перамогі Ісламскай рэвалюцыі ў Іране.
"Ваша дзяржава адыгрывае важную ролю ў рэгіёне і ва ўсім свеце, дэманструючы хуткую дынаміку эканамічнага развіцця і росту дабрабыту насельніцтва ў сённяшніх складаных умовах, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Ва ўсе часы Беларусь заставалася побач з Іранам, захоўвала вернасць дружбе і раўнапраўнаму дыялогу, адказна ставілася да выканання дасягнутых дамоўленасцей".
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў: "Добрай традыцыяй сталі нашы сустрэчы ў час Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Перагаворы ў верасні 2022 года ў г.Самарканд надалі моцны імпульс беларуска-іранскаму ўзаемадзеянню ва ўсіх сферах. Разлічваю наведаць Тэгеран у бліжэйшы час і абмеркаваць актуальныя пытанні двухбаковага, рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня".
Прэзідэнт Беларусі пажадаў добрага здароўя і далейшых поспехаў іранскаму калегу, міру, шчасця і працвітання - усім іранцам.