Віншаванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Афганістан Махамеду Ашрафу Гані

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Афганістан Махамеда Ашрафа Гані з Днём Незалежнасці.

    "Упэўнены, што паслядоўная рэалізацыя планаў развіцця вашай краіны ў рэчышчы грамадзянскай згоды і прымірэння дапаможа Афганістану дасягнуць значных поспехаў па ўсіх напрамках", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Мінск і ў далейшым гатовы прыкладаць актыўныя намаганні для паступальнага пашырэння двухбаковых адносін з Кабулам.