Віншаванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мамнуну Хусэйну
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мамнуна Хусэйна, Прэм'ер-міністра гэтай краіны Наваза Шарыфа і ўвесь пакістанскі народ з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
"Пры Вашым актыўным удзеле закладзены трывалы фундамент беларуска-пакістанскага ўзаемадзеяння ў розных галінах, які садзейнічае паспяховаму супрацоўніцтву на карысць грамадзян нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні Мамнуну Хусэйну.
У віншаванні Навазу Шарыфу Аляксандр Лукашэнка адзначыў пазітыўную дынаміку развіцця беларуска-пакістанскіх адносін, якія маюць значны патэнцыял для далейшага паглыблення.
"Нашы шчырыя сустрэчы і дасягнутыя дамоўленасці дадуць магчымасць узняць двухбаковае супрацоўніцтва на якасна новы ўзровень", - упэўнены Кіраўнік дзяржавы.