Віншаванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мамнуну Хусэйну

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мамнуна Хусэйна і Прэм'ер-міністра гэтай краіны Наваза Шарыфа з нацыянальным святам - Днём Пакістана.

    Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў імкненне Беларусі да далейшага пашырэння міждзяржаўнага дыялогу і ажыццяўлення доўгатэрміновых эканамічных праектаў з Пакістанам.

    "Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам рэалізаваць вялікі патэнцыял узаемавыгаднага супрацоўніцтва ў шматлікіх сферах і ўмацаваць дружалюбныя адносіны, якія існуюць паміж нашымі народамі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.