Віншаванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфу Алві
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфа Алві з 25-й гадавінай устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што супрацоўніцтва Мінска і Ісламабада, якое заўсёды вызначалася павагай, высокім узроўнем даверу і шчырай дружбай, мае глыбокія карані.
"За мінулую чвэрць стагоддзя нашы дзяржавы наладзілі ўстойлівыя плённыя сувязі і істотна актывізавалі двухбаковае партнёрства ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і іншых галінах", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што з улікам значнага патэнцыялу і ўзаемнай зацікаўленасці Беларусь і Пакістан змогуць захаваць станоўчую тэндэнцыю паглыблення супрацоўніцтва дзеля далейшага росту дабрабыту абодвух народаў.