Віншаванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Іран Хасану Раўхані

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Хасана Раўхані і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - 38-й гадавінай Ісламскай рэвалюцыі.

    "Беларуска-іранскі дыялог традыцыйна мае адкрыты дружалюбны характар. Мы змаглі дасягнуць значнага прагрэсу ў двухбаковых адносінах ва ўсіх галінах", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што нарошчванне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і рэалізацыя ўзаемавыгадных сумесных праектаў поўнасцю адпавядаюць інтарэсам дзвюх краін і будуць садзейнічаць далейшаму ўмацаванню сувязей паміж народамі Беларусі і Ірана.