Віншаванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Іран Хасану Раўхані

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Хасана Раўхані і народ гэтай краіны з надыходзячым святам Наўруз - Новым, 1394 годам.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што традыцыйна добрыя адносіны паміж нашымі незалежнымі краінамі будуць і ў далейшым садзейнічаць умацаванню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па ўсіх напрамках і паспяховай рэалізацыі шматлікіх сумесных праектаў.