Віншаванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Іран Хасану Раўхані

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Хасана Раўхані з 36-й гадавінай Ісламскай рэвалюцыі.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што дзякуючы сумесным намаганням традыцыйна дружалюбныя адносіны паміж Беларуссю і Іранам будуць і ў далейшым умацоўвацца, а двухбаковыя сувязі – нязменна пашырацца.