Віншаванне Прэзідэнту Ірландыі Майклу Хігінсу з Днём Святога Патрыка

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ірландыі Майкла Хігінса і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Святога Патрыка.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на далейшае развіццё плённага міждзяржаўнага дыялогу і пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах узаемнага інтарэсу.