Віншаванне Прэзідэнту Ірландыі Майклу Хігінсу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ірландыі Майкла Хігінса і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Святога Патрыка.
"Разлічваю на далейшае развіццё дружалюбных адносін паміж нашымі краінамі і плённае двухбаковае супрацоўніцтва ва ўсіх сферах узаемнага інтарэсу, - гаворыцца ў віншаванні. - Беларусь заўсёды будзе ўдзячна грамадзянам Ірландыі за іх шматгадовую самаадданую гуманітарную дзейнасць па падтрымцы жыхароў беларускіх рэгіёнаў, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Прэзідэнту Ірландыі моцнага здароўя і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а ірландскаму народу - міру, стабільнасці і дабрабыту.