Віншаванне Прэзідэнту Ірана Хасану Раўхані з уступленнем у сілу пагаднення з "шасцёркай" міжнародных пасрэднікаў

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Хасана Раўхані з уступленнем у сілу пагаднення з "шасцёркай" міжнародных пасрэднікаў.

    У адпаведнасці з гэтым пагадненнем адмяняецца несправядлівы санкцыйны рэжым адносна дружалюбнай Беларусі краіны, гаворыцца ў віншаванні. "У многім гэта стала магчымым дзякуючы абвешчанай Вамі палітыцы "разважлівасці і надзеі", якую Вы эфектыўна праводзіце ў жыццё, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Сёння можна з упэўненасцю гаварыць аб тым, што ў вачах сусветнай супольнасці Вы мудра і разважліва ператварылі надзею ў рэальнасць".

    Кіраўнік беларускай дзяржавы пацвердзіў прыхільнасць да практычнай рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у горадзе Уфе ў ліпені 2015 года, па развіцці стратэгічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іранам і абмене ўзаемнымі візітамі.