Віншаванне Прэзідэнту Ірана Ібрагіму Раісі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ірана Ібрагіма Раісі і народ гэтай краіны са святам надыходзячага новага, 1401 года - Наўрузам.

    "Мінулы год адзначыўся важнай падзеяй у сучаснай іранскай гісторыі - выбарамі Прэзідэнта, на якіх іранцы прагаласавалі за стабільнасць і развіццё краіны ў вельмі адказны момант глабальнай трансфармацыі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што адносіны Беларусі і Ірана, пабудаваныя на прынцыпах узаемаразумення і партнёрства, азнамянуюцца паспяховай рэалізацыяй шматлікіх сумесных праектаў.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ібрагіму Раісі выдатнага здароўя і даўгалецця, а іранскаму народу - міру і дабрабыту.