Віншаванне Прэзідэнту Індыі Раму Натху Кавінду
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Індыі Рама Натха Кавінда і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння Індыя ператвараецца ў аднаго з сусветных лідараў эканамічнага росту, яна з'яўляецца глабальным цэнтрам уплыву ў міжнародных адносінах.
Беларусь імкнецца да ўсебаковага развіцця дыялогу з Індыяй і яго пераходу на якасна новы ўзровень як у палітычнай, так і ў гандлёва-эканамічнай сферах. "Удзяляю значную ўвагу гэтым працэсам і спадзяюся, што ў бліжэйшы час мы зможам не толькі рэалізаваць існуючыя сумесныя праекты, але і выпрацаваць новыя перспектыўныя шляхі ўзаемадзеяння", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Раму Натху Кавінду моцнага здароўя і плённай дзейнасці на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а жыхарам Індыі - міру і дабрабыту.