Віншаванне Прэзідэнту Індыі Пранабу Мукхерджы

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Індыі Пранаба Мукхерджы і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што традыцыйныя сувязі дружбы і ўзаемная падтрымка на міжнароднай арэне будуць садзейнічаць далейшай актывізацыі  беларуска-індыйскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і прамысловай галінах.