Віншаванне Прэзідэнту Індыі Пранабу Мукерджы з нагоды Дня Рэспублікі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Індыя Пранаба Мукерджы і народ гэтай краіны з нагоды Дня Рэспублікі.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што высока ацэньвае ўзровень беларуска-індыйскіх двухбаковых адносін, які дае магчымасць рэалізаваць дасягнутыя ў час візіту ў Беларусь Прэзідэнта Індыі дамоўленасці і ўмацаваць узаемавыгаднае партнёрства паміж дзвюма краінамі.