Віншаванне Прэзідэнту Інданезіі Джока Відода

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Інданезіі Джока Відода з Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што за гады суверэннага існавання гэта шматнацыянальная краіна ператварылася ў адну з буйнейшых дзяржаў у Паўднёва-Усходняй Азіі ў палітычным, эканамічным, сацыяльным і дэмаграфічным вымярэннях.

    "Дзякуючы актыўным сумесным намаганням паміж Беларуссю і Інданезіяй устанавіўся вельмі канструктыўны дыялог, стабільна павялічваецца тавараабарот, пашыраюцца дзелавыя кантакты, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што мы маем значны патэнцыял для нарошчвання двухбаковага ўзаемадзеяння ў такіх галінах, як сельская гаспадарка, машынабудаванне, фармацэўтыка і вытворчасць прадуктаў харчавання, а таксама ў сферы паставак беларускай грузавой і пасажырскай тэхнікі".

    Прэзідэнт пацвердзіў імкненне Мінска да далейшага ўмацавання адносін з Джакартай на прынцыпах дружбы, даверу і ўзаемнай павагі для забеспячэння росту дабрабыту грамадзян дзвюх краін.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Джока Відода добрага здароўя і поспехаў, а народу Інданезіі - міру і працвітання.