Віншаванне Прэзідэнту Інданезіі Джока Відода
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Інданезіі Джока Відода з 60-годдзем.
"Беларусь высока ацэньвае поспехі, дасягнутыя пад Вашым кіраўніцтвам у развіцці краіны, Ваш асабісты ўклад у справу падтрымкі міру і стабільнасці ў рэгіёне", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Інданезія - важны і перспектыўны партнёр для Беларусі ў Паўднёва-Усходняй Азіі. "Разлічваю на больш поўнае выкарыстанне патэнцыялу двухбаковага ўзаемадзеяння для пашырэння супрацоўніцтва ў розных сферах, у тым ліку праз рэалізацыю беларуска-інданезійскіх праектаў і стварэнне сумесных прадпрыемстваў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.