Віншаванне Прэзідэнту Інданезіі Джока Відода

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Інданезіі Джока Відода з 75-годдзем незалежнасці. 

    "За гэты час Інданезія змагла стаць буйным цэнтрам эканамічнага развіцця ў Паўднёва-Усходняй Азіі, адным з прызнаных рэгіянальных лідараў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларуска-інданезійскае супрацоўніцтва паступальна развіваецца - у першую чаргу ў гандлёвай, ваенна-тэхнічнай і гуманітарнай сферах. Значны патэнцыял таксама існуе ва ўзаемадзеянні на міжнародных пляцоўках і па лініі АСЕАН.

    "Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі Мінск і Джакарта пераадолеюць выклікі і пагрозы сучаснасці, што забяспечыць імклівае развіццё нашых краін", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.