Віншаванне Прэзідэнту Харватыі Зорану Міланавічу

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Харватыя Зорана Міланавіча і грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам.

    "Значэнне суверэнітэту, яго доўгачаканасць і каштоўнасць для кожнага народа немагчыма пераацаніць. Беларусы і харваты выпакутавалі сваю незалежнасць і прыкладаюць значныя намаганні, каб зберагчы яе для наследнікаў", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    "Сёння вельмі важна не даць чужым думкам і бачанню падмяніць спрадвечныя традыцыйныя асновы сваёй нацыі, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Мы падзяляем імкненне адстаяць свой голас, абараніць свой народ, стварыць лепшую будучыню для нашых дзяржаў, захоўваючы іх самабытнасць і незалежнасць".