Віншаванне Прэзідэнту Грузіі Саламэ Зурабішвілі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грузіі Саламэ Зурабішвілі з Днём Незалежнасці гэтай краіны.

    "З'яўляючыся паважаным членам сусветнай супольнасці, Грузія ўпэўнена ідзе па шляху ўмацавання дзяржаўнасці, забеспячэння ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага росту", - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на тое, што ўзаемныя сімпатыя і шчыры добразычлівы інтарэс двух народаў заўсёды былі і застаюцца надзейным фундаментам шматграннага беларуска-грузінскага супрацоўніцтва, якое павінна і ў далейшым актыўна развівацца на карысць дзвюх краін.