Віншаванне Прэзідэнту Грузіі Саламэ Зурабішвілі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грузіі Саламэ Зурабішвілі з юбілеем.
"Уласцівыя Вам стваральная энергія, выключны прафесійны вопыт і ініцыятыўнасць садзейнічаюць упэўненаму руху Грузіі па шляху прагрэсу і працвітання, умацаванню яе аўтарытэту на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што плённае супрацоўніцтва дзвюх краін, заснаванае на традыцыях дружбы і ўзаемаразумення, будзе і ў далейшым пашырацца ў інтарэсах беларускага і грузінскага народаў, узбагачацца новымі перспектыўнымі ідэямі і праектамі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Саламэ Зурабішвілі добрага здароўя, шчасця, поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці і доўгіх гадоў жыцця побач з роднымі і блізкімі.