Віншаванне Прэзідэнту Грузіі Саламэ Зурабішвілі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грузіі Саламэ Зурабішвілі з Днём Незалежнасці.

    "За гады суверэнітэту Ваша краіна дасягнула значнага прагрэсу ва ўмацаванні сваёй дзяржаўнасці і павышэнні аўтарытэту на міжнароднай арэне, выконваючы важную ролю ў развіцці рэгіёна і падтрыманні міру на Каўказе", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    У віншаванні гаворыцца, што шматгадовыя адносіны паміж Мінскам і Тбілісі грунтуюцца на традыцыях узаемнай павагі і канструктыўнага партнёрства, што садзейнічае выбудоўванню цесных сувязей у розных галінах.

    "Запрашаем да больш эфектыўнага сумеснага выкарыстання існуючага патэнцыялу ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, фармацэўтыцы і гуманітарнай сферы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.