Віншаванне Прэзідэнту Грузіі Саламэ Зурабішвілі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грузіі Саламэ Зурабішвілі з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем адзначыў высокі ўзровень і ўстойлівы характар беларуска-грузінскага супрацоўніцтва.
"Актыўныя адносіны паміж нашымі краінамі з'яўляюцца важным фактарам для пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння і рэалізацыі сумесных праектаў па шматлікіх напрамках", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт выказаў перакананне, што адкрыты дыялог на аснове ўзаемаразумення і даверу будзе і далей садзейнічаць развіццю дружалюбных двухбаковых сувязей.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Саламэ Зурабішвілі моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а народу Грузіі - міру і дабрабыту.