Віншаванне Прэзідэнту Грузіі Георгію Маргвелашвілі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Прэзідэнту Грузіі Георгію Маргвелашвілі з нагоды яго дня нараджэння.

    "Перакананы, што развіццё канструктыўнага дыялогу паміж нашымі краінамі будзе і ў далейшым садзейнічаць пашырэнню супрацоўніцтва на карысць беларускага і грузінскага народаў", - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы.