Віншаванне Прэзідэнту Грэцыі Кацярыне Сакеларопулу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грэцыі Кацярыну Сакеларопулу з 200-годдзем незалежнасці краіны.

    "У Беларусі добра ведаюць і любяць Вашу краіну з яе багатай гісторыяй, самабытнай культурай, маляўнічай прыродай, сардэчным і гасцінным народам, з якім нас звязваюць агульная рэлігія, моцныя сямейныя традыцыі і дружалюбнасць", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт пацвердзіў зацікаўленасць у развіцці канструктыўнага дыялогу, пашырэнні міждзяржаўных сувязей і актывізацыі супрацоўніцтва па шырокім спектры напрамкаў на прынцыпах узаемнага партнёрства.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Кацярыне Сакеларопулу добрага здароўя і плённай прафесійнай дзейнасці, а жыхарам Грэцыі - бязвоблачнага неба і стабільнай, мірнай будучыні для нашчадкаў.