Віншаванне Прэзідэнту Ганы Нану Акуфа-Ада з Днём Незалежнасці

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ганы Нану Акуфа-Ада з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Гана з'яўляецца перспектыўным партнёрам Беларусі ў Заходняй Афрыцы. "Мы надаём важнае значэнне развіццю ўсебаковага супрацоўніцтва з вашай краінай, у тым ліку рэалізацыі ў Гане сумесных праектаў у галінах механізацыі сельскай гаспадаркі, развіцця інфраструктуры, здабычы і перапрацоўкі карысных выкапняў", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нану Акуфа-Ада добрага здароўя і плённай дзейнасці, і народу Ганы - міру, грамадзянскай згоды і дабрабыту.