Віншаванне Прэзідэнту Ганы Нану Акуфа-Ада
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ганы Нану Акуфа-Ада з Днём Незалежнасці.
"Сёння Гана з'яўляецца адным з ключавых партнёраў Беларусі ў Заходняй Афрыцы. Двухбаковае ўзаемадзеянне мае значны патэнцыял. Асабліва хацелася б адзначыць зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, пастаўках сучасных машын і абсталявання, стварэнні ў Гане зборачных вытворчасцей якаснай беларускай тэхнікі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што традыцыйна дружалюбныя адносіны будуць прадаўжацца з выгадай для абедзвюх краін.
Прэзідэнт пажадаў Нану Акуфа-Ада моцнага здароўя і поспехаў у выкананні адказнай дзяржаўнай місіі, а народу Ганы - міру і прагрэсу.