Віншаванне Прэзідэнту Габонскай Рэспублікі Алі Бен Бонга Андзімбу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Габонскай Рэспублікі Алі Бен Бонга Андзімбу і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці. 

    "Запрашаю да больш актыўнага выкарыстання патэнцыялу двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферах гандлю, адукацыі, навукі і тэхналогій. Беларусь гатова прапанаваць якасную прадукцыю машынабудавання, сельскай гаспадаркі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што падтрымка эфектыўных кантактаў паміж адпаведнымі ўстановамі, арганізацыямі і прадпрыемствамі будзе садзейнічаць захаванню дасягнутага ўзроўню адносін і пераадоленню часовых цяжкасцей, выкліканых пандэміяй.