Віншаванне Прэзідэнту Федэратыўнай Рэспублікі Германія Іаахіму Гаўку
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў
Федэральнага Прэзідэнта Федэратыўнай
Рэспублікі Германія Іаахіма Гаўка і народ гэтай краіны з
нацыянальным святам - Днём германскага адзінства.
"Уз'яднаная Германія адразу ўвайшла ў лік найважнейшых партнёраў незалежнай Рэспублікі Беларусь. За мінулыя 25 гадоў наладжаны тысячы кантактаў у самых розных галінах, якія ствараюць надзейны фундамент развіцця двухбаковых адносін", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што шэраг канкрэтных крокаў, зробленых Мінскам і Берлінам за апошні час насустрач адзін аднаму, пацвярджае глыбокую ўзаемную зацікаўленасць у аднаўленні паўнацэннага палітычнага дыялогу і інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва, асабліва ў сферы эканомікі.