Віншаванне Прэзідэнту Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія Дзілме Русеф

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія Дзілму Русеф з Днём Незалежнасці.

    "Рэспубліка Беларусь зацікаўлена ў далейшым супрацоўніцтве з Федэратыўнай Рэспублікай Бразілія і мае намер умацоўваць палітычны давер, паляпшаць дзелавыя сувязі і цесна ўзаемадзейнічаць у міжнародных арганізацыях", - гаворыцца ў віншаванні.