Віншаванне Прэзідэнту Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія Дзілме Русеф

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія Дзілму Русеф і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Беларусь мае намер прадоўжыць курс на ўмацаванне палітычных, гандлёва-эканамічных і гуманітарных сувязей з Бразіліяй, цеснае ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях", - гаворыцца ў віншаванні.