Віншаванне Прэзідэнту Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Эфіопія Мулату Тэшомэ

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Эфіопія Мулату Тэшомэ з нацыянальным святам  - Днём устанаўлення міру і дэмакратыі.

    «Упэўнены, што дружалюбныя адносіны паміж нашымі краінамі і ў далейшым будуць садзейнічаць пашырэнню і ўмацаванню беларуска-эфіопскага супрацоўніцтва ў розных галінах», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.