Віншаванне Прэзідэнту Егіпта Абдэль Фатаху аль-Сісі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха аль-Сісі з нацыянальным святам - Днём Рэвалюцыі.
"Нягледзячы на складаныя ўмовы, ваша краіна захоўвае згоду ў грамадстве, пашырае ўплыў на міжнароднай арэне, нарошчвае палітычную моц і прадаўжае рэалізацыю нацыянальных эканамічных праектаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь ганарыцца ўстойлівымі дружалюбнымі сувязямі з Егіптам і вітае збалансаваную, разважлівую пазіцыю кіраўніцтва па ключавых глабальных праблемах. Беларускі лідар таксама адзначыў канструктыўныя міратворчыя намаганні Каіра па ўрэгуляванні канфліктаў.
"Дамоўленасці, якія былі дасягнуты намі на вышэйшым узроўні ў мінулыя гады, заклалі надзейную аснову беларуска-егіпецкіх адносін, - канстатаваў Прэзідэнт. - Перакананы ў неабходнасці далейшага дынамічнага пашырэння супрацоўніцтва ва ўсіх галінах. У сувязі з гэтым спадзяюся на сустрэчу з Вамі ў Каіры або Мінску для абмеркавання актуальных пытанняў. Лічу, што даверныя і змястоўныя кантакты дадуць магчымасць вывесці наша двухбаковае ўзаемадзеянне на новую вышыню".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Абдэль Фатаху аль-Сісі выдатнага здароўя, поспехаў і дабрабыту, а егіпецкаму народу - міру і працвітання.