Віншаванне Прэзідэнту Егіпта Абдэль Фатаху аль-Сісі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха аль-Сісі з нацыянальным святам - Днём Рэвалюцыі.
"Пад Вашым кіраўніцтвам Егіпет дабіўся значных поспехаў у рэалізацыі сацыяльных праграм па ўстойлівым развіцці і дасягненні высокага ўзроўню жыцця, станоўчых паказчыкаў эканамічнага росту ў сучасных няпростых умовах", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь удзяляе вялікую ўвагу адносінам з Егіптам як з найбольш важным і ўплывовым партнёрам на Афрыканскім кантыненце. "Мы гатовы да актыўнай сумеснай работы па пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва па ўсіх істотных напрамках, якія былі абмеркаваны намі ў час папярэдніх сустрэч", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Абдэль Фатаху аль-Сісі моцнага здароўя і новых здзяйсненняў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, працвітання краіне, а дружалюбнаму народу Егіпта - міру і дабрабыту.