Віншаванне Прэзідэнту Егіпта Абдэль Фатаху аль-Сісі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Арабскай Рэспублікі Егіпет Абдэль Фатаха аль-Сісі і жыхароў гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Рэвалюцыі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Егіпет застаецца надзейным палітычным, гандлёвым партнёрам Беларусі ў Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе. Паміж лідарамі дзвюх краін адбыліся змястоўныя перагаворы ў час нядаўняга абмену візітамі на вышэйшым узроўні, што садзейнічала вызначэнню новых перспектыўных напрамкаў і далейшаму развіццю супрацоўніцтва ў розных галінах. "Беларусь зробіць усё неабходнае для выканання дасягнутых дамоўленасцей", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы таксама запрасіў Прэзідэнта Егіпта зноў наведаць Беларусь з афіцыйным візітам.
"Упэўнены, што шматлікія кантакты паміж установамі, арганізацыямі і прадпрыемствамі абедзвюх краін, устойлівыя гуманітарныя і асабістыя сувязі будуць садзейнічаць паглыбленню дружалюбных адносін", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Абдэль Фатаху аль-Сісі добрага здароўя і поспехаў у адказнай палітычнай дзейнасці, а жыхарам Егіпта - згоды і мірнага неба.